Пад такой назвай у Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка ў рамках рэалізацыі раённай патрыятычнай акцыі “Мы- грамадзяне Беларусі!”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,
Пачалася яна з выканання вучнямі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З мэтай забеспячэння працэсу інфармавання юных грамадзян Рэспублікі Беларусь аб іх правах і абавязках, асновах беларускага заканадаўства і дзяржаўнага ўладкавання, сучаснай унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь вядучыя нагадалі навучэнцам аб асноўным законе нашай дзяржавы – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая мае вышэйшую юрыдычную сілу, прамое дзеянне і прымяняецца на ўсёй тэрыторыі нашай краіны.
Важнай вехай фарміравання светапогляду маладога чалавека з’яўляецца дасягненне ім 14-гадовага ўзросту – часу, калі ён атрымлівае пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Звяртаючыся да вучняў, якія атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дырэктар школы А. П. Калнацкая сказала:
– Я лічу, што вы ўжо знаёмы з дзяржаўным уладкаваннем нашай краіны, ведаеце свае правы і абавязкі і асэнсоўваеце значнасць сваёй дзейнасці як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Вучням Мікалаю Бойку, Жанне Галавач, Анастасіі Губко, Дзмітрыю Куліку, Вераніцы Махнач, Вадзіму Якаўчыку яна ўручыла падарачныя камплекты “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Ад імя вучняў, якія атрымалі падарункі, выступіў Вадзім Якаўчык:
– Мы абяцаем табе, Айчына, з годнасцю і гонарам насіць высокае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, сваёй вучобай і працай прымнажаць тваю славу, твае багацці, заўсёды трымацца асноўнага закона нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Анастасія Губко і Вераніка Махнач прачыталі вершы “Я – чалавек” і “З чаго пачынаецца Радзіма?”
А. СЕРБІН,
вучань Лявонавіцкага дз/с-БШ