Сімптомы дэпрэсіі ў мужчын значна адрозніваюцца ад аналагічнай сімптаматыкі ў жанчын. Часта моцны пол не можа прызнацца сабе ва ўласных праблемах. У выніку псіхіка мужчыны сутыкаецца з магутнымі ахоўнымі механізмамі: агрэсіяй, раздражняльнасцю, гневам. Мужчынская дэпрэсія праяўляецца наступным чынам: павышаная раздражняльнасць; прыступы злосці; рэзкія перамены настрою, ваганні самаацэнкі ад адчування ўласнай усемагутнасці да ўпэўненасці ва ўласнай мізэрнасці; парушэнні апетыту і сну; павышэнне артэрыяльнага ціску; зніжэнне ўзроўню сэксуальнага жадання; сыход у азартныя гульні, экстрэмальныя і небяспечныя віды спорту; захапленне алкаголем, наркотыкамі, псіхаактыўнымі рэчывамі; павышаны працагалізм.
Усе гэтыя праявы ў выпадку мужчынскай дэпрэсіі выконваюць адну і тую ж функцыю – яны маскіруюць трывожныя дэпрэсіўныя сімптомы і не толькі ад блізкіх мужчыны, але і ад яго самога.
Як вывесці мужчыну з дэпрэсіі? Гэта пытанне даволі складанае, але лячыць захворванне можна. Калі ваш муж, брат ці бацька праяўляе трывожныя прыкметы эмацыянальнага недамагання, самым галоўным у вашых стасунках павінен стаць давер. Даверлівыя і адкрытыя гутаркі дапамагаюць расслабіцца, знімаюць лішняе псіхаэмацыйнае напружанне, дазваляюць гаварыць пра пачуцці. Дайце мужчыну зразумець, што ў яго стане няма нічога небяспечнага або ганебнага. Ніколі не займайцеся самалячэннем і не прызначайце блізкаму чалавеку антыдэпрэсанты, якія пілі вашы сябры ці знаёмыя. Лячыць дэпрэсію можна толькі пад медыцынскім кантролем.
Ваша эмацыянальная падтрымка – галоўны фактар, які спрыяе змяненню сітуацыі. Калі вывесці мужчыну з дэпрэсіі не атрымліваецца, знайдзіце псіхатэрапеўта, які вызначыць стратэгію тэрапіі і дапаможа пацыенту зірнуць на свет новым поглядам.
А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ