4 сакавіка 2017 года векавы юбілей з дня ўтварэння адзначае міліцыя Беларусі. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. У эстафету віншаванняў уключылася і Дзятлаўшчына. У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, у час якога віншаванні прымалі ахоўнікі правапарадку.
Са стагоддзем міліцыі Беларусі праваахоўнікаў і ветэранаў службы павіншавалі і ўручылі ўзнагароды лепшым у прафесіі начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Біль, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. Дубовік, начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Д. Харошка.
Музычныя віншаванні і добры настрой ўдзельнікам свята дарылі Народны эстрадна-духавы аркестр “Акцэнт” і артысты – Сяргей Малышчык, Валерый Макарчык, Іван Кашко, Ала Чарняўская, Аляксандр Пігульскі, Яна Мармыш, Ганна Харлінская, Наталля Маліноўская. Таксама віншавальныя выступленні для міліцыі Дзятлаўшчыны падрыхтавалі навучэнцы прававога класа сярэдняй школы №3 і дзеці.
З пажаданнямі і падарункамі на свята завіталі кіраўнікі ўстановаў, арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.
І. СТЫРНІК
Фота П. АДАМЧУКА