Арцём Урбановіч і Дзмітрый Шафарэвіч – чэмпіёны Мінскай вобласці па каратэ. Анселм Асіпук – бронзавы прызёр.
У IX Адкрытым першынстве Мінскай вобласці па каратэ ўдзельнічалі спартсмены з Мінска, Гродна, Дзятлава, Слоніма, Навагрудка, Гомеля. На турніры былі прадстаўлены і два расійскія гарады – Смаленск і Цвер.
Паспяхова выступілі ў першынстве каратысты Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ “ІКО 1”. Зводная каманда Федэрацыі, прадэманстраваўшы выдатную падрыхтоўку, з вялікім адрывам ад сапернікаў заняла першае агульнакаманднае месца. На рахунку каманды 45 медалёў, у тым ліку 17 залатых, 13 сярэбраных, 15 бронзавых.
Дзятлаўскі раён прадстаўлялі чатыры спартсмены: Дзмітрый Самахвал з Наваельні, Арцём Урбановіч, Дзмітрый Шафарэвіч, Анселм Асіпук з Дзятлава.
Чэмпіёнамі Мінскай вобласці сталі Арцём Урбановіч і Дзмітрый Шафарэвіч. Анселм Асіпук – бронзавы прызёр турніру.
Міжнародны турнір прайшоў у Мінску і быў арганізаваны ініцыятыўнай групай на чале з Сяргеем Астапенкам.
Б. ВАРНА