Канцэрт у Дзятлаве, прысвечаны Дню Канстытуцыі

Падзеі

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Канстытуцыі, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Яго гасцямі сталі прадстаўнікі раённай улады, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ў гэты святочны дзень атрымалі свае першыя пашпарты.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

— Асноўная ідэя Канстытуцыі — служыць грамадству, служыць людзям. Дзяржава павінна працаваць на дабрабыт т поспех кожнага з яе грамадзян. У той жа час кожны грамадзянін нашай краіны павінен усведамляць уласную адказнасць за выкананне канстытуцыйных нормаў, за наша цяперашняе і будучыню, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.

Святочную праграму да Дня Канстытуцыі падрыхтавалі работнікі культуры раёна, юныя таленты сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай і Вензавецкай школаў. У час мерапрыемства прагучалі песні на беларускай і рускай мовах, прысвечаныя Беларусі і яе грамадзянам.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *