Каманда КСУП “Хвінявічы” – пераможца турніру памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка.

Спорт і турызм

Штогадовы турнір па валейболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка адбыўся ў аграгарадку Дварэц. У спаборніцтвах удзельнічалі шэсць валейбольных дружын: выпускнікі Дварэцкай СШ, КСУП “Дварэц-Агра”, КСУП “Хвінявічы”, зборная раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), ААТ “Граніт-Агра”, Дварэцкая СШ.

Каманды КСУП “Хвінявічы” і выпускнікоў Дварэцкай СШ пасля пяці матчаў набралі па 8 ачкоў. Перамога ў асабістай сустрэчы, урэшце, вывела КСУП“Хвінявічы” на першае месца.

Трэцім прызёрам стала каманда ААТ “Граніт-Агра”, на яе рахунку тры перамогі і 7 ачкоў.

Валейбалісты КСУП “Дварэц-Агра” апярэдзілі зборную РАНС і занялі чацвёртае месца таксама за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы (каманды набралі па 6 ачкоў). Такім чынам зборная РАНС заняла пятае месца.

На шостым месцы без ачкоў, але з вопытам турнірнай барацьбы супраць дарослых каманд фінішавалі школьнікі Дварэцкай СШ.

Турнір арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры ўдзеле КСУП “Дварэц-Агра”, РК ГА “БРСМ”, раённай арганізацыі ДТСААФ.

Б. ВАРНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *