Алена Савань, намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы і занятасці Дзятлаўскага райвыканкама:
— Відавочна, што з набыццём сілы Дэкрэта №3 Прэзідэнта Беларусі “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” да нас сталі нашмат больш звяртацца ў пошуках працы, рэгістравацца на біржы як беспрацоўныя. Звярталіся нават людзі, якія не працавалі па 3 і больш гадоў, пераважна – па рабочых спецыяльнасцях. Сёння ў раёне ёсць магчымасці знайсці працу або атрымаць спецыяльнасць: мы адпраўляем жадаючых беспрацоўных на сезонныя работы ў сельгаспрадпрыемствы, штогод сельскія саветы набіраюць штат сезонных рабочых. Людзі за час гэтай працы маюць магчымасць адшукаць сабе пастаянную працу па здольнасцях і кваліфікацыі. Хто хоча працаваць – будзе працаваць. Сёння дзяржава гатова дапамагаць грамадзянам працаўладкавацца, але і людзі павінны самі праяўляць ініцыятыву, шукаць працу.
Падрыхтавала да друку Л. ПЯТРОВА