Асцярожна: палачка Коха

Падзеі

Вядома, што інфіцыраванне туберкулёзам адбываецца ў асноўным аэрагенным спосабам. Кроплі макроты, якія выдзяляе хворы на туберкулёз, утвараюцца пры размове, кашлі, чханні. Нават адзін захварэўшы можа ў дзень заразіць да 20 чалавек. Атрымаць небяспечную палачку Коха можна праз прадметы карыстання хворага, пры ўжыванні ў ежу мясных і малочных прадуктаў ад заражанай жывёлы. Бактэрыі хваробы ўстойлівыя да холаду, цяпла, вільгаці і святла – у вулічным пыле, на старонках кніг яны захоўваюць сваю жыццядзейнасць на працягу трох месяцаў.

Развіццю захворвання спрыяюць такія фактары рызыкі, як злоўжыванне алкаголем, курэнне, ужыванне наркотыкаў, хранічныя захворванні органаў дыхання, язва, цукровы дыябет.

У Дзятлаўскім раёне летась выяўлены 22 хворыя на туберкулёз, памерлі ад гэтай хваробы 3 чалавекі.
Медыкі прыкладаюць нямала намаганняў для прафілактыкі, выяўлення і лячэння хворых. Аднак нельга ўскладваць барацьбу з туберкулёзам толькі на медыкаў. Кожны дарослы чалавек нясе асабістую адказнасць за сваё здароўе, а найлепшым сродкам прафілактыкі хваробы быў і застаецца здаровы лад жыцця, пазбаўленне ад шкодных звычак, рацыянальнае харчаванне, разумнае чаргаванне працы і адпачынку, увага да свайго здароўя.

М. ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *