Аб кантролі за сітуацыяй у жывёлагадоўлі

Падзеі

Нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці нарыхтаваных сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці травяністых кармоў у 2016 годзе (па стане на 1.02.2017 г. у вобласці мелася ў наяўнасці сенажу 140% да аналагічнай даты мінулага года, зернесенажу — 122% і сіласу – 138%), з пачатку зімовага стойлавага перыяду вытворчасць малака захоўваецца практычна на ўзроўні мінулага года (100,3%), а па рэалізацыі жывёлы і птушкі на забой не дасягнуты ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года (98%).

Пры гэтым валавая вытворчасць малака скарацілася ў 11 раёнах, найбольш у Слонімскім (88,4%) і Свіслацкім (88,4%), а рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой — у 14 раёнах, найбольшае зніжэнне ў Дзятлаўскім (77,6%) і Іўеўскім (85,8%) раёнах. Дадзеная тэндэнцыя захавалася і ў студзені 2017 года. Нягледзячы на нязначны рост вытворчасці (1,7%) і рэалізацыю (2,3%) малака да ўзроўню студзеня 2016 года, у шэрагу раёнаў вобласці назіраецца значнае скарачэнне вышэйназваных паказчыкаў.

У ходзе кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Камітэтам, устанаўліваюцца факты нерацыянальнага выкарыстання наяўных кармоў. Напрыклад, у дзяржаўным прадпрыемстве “Агра-Ліпнішкі” на МТФ “Князікаўцы” на ферме адсутнічалі распрацаваныя рацыёны кармлення жывёлы. Выкарыстанне няякасных кармоў і незбалансаваных рацыёнаў пацвярджаецца біяхімічным аналізам крыві жывёлін – ніжэй за норму паказчыкі каратыну, кальцыю, фосфару, бялку.

Такім чынам, нерацыянальнае выкарыстанне наяўных кармоў сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі вобласці вядзе да неэфектыўнага іх выкарыстання, і як следства — да недаатрымання жывёлагадоўчай прадукцыі.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *