1 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

Падзеі

Небяспека курыльных сумесяў

Калі гаварыць пра ўздзеянне сінтэтычных курыльных сумесяў (спайсу) на арганізм, то тут варта мець на ўвазе тры тыпы небяспекі.

Мясцовая рэакцыя. Церпяць непасрэдна слізістыя абалонкі – узнікаюць хранічныя запаленчыя працэсы ў дыхальных шляхах (фарынгіт, ларынгіт, бранхіт). Ёсць высокая верагоднасць узнікнення злаякасных пухлінаў ротавай поласці, глоткі, гартані і бронхаў.

Цэнтральная рэакцыя. Самыя дробныя сасуды галаўнога мозга (капіляры) спрабуюць не дапусціць яд да “асноўнага цэнтра кіравання” і рэзка звужаюцца. Кроў у выніку не можа забяспечыць мозг кіслародам. Як і любыя клеткі, калі іх пазбавіць кіслароду, клеткі мозга гінуць. Менавіта гэты эфект і падабаецца курцам спайсу – узнікае адчуванне лёгкасці і бесклапотнасці.

Наогул рэакцыі ў курцоў спайсу могуць быць рознымі: эйфарыя, смех, плач, немагчымасць засяродзіць увагу і арыентавацца ў наваколлі, галюцынацыі, страта кантролю. Усе гэтыя рэакцыі пагражаюць не проста здароўю – жыццю чалавека. Адсюль і выхад на вуліцу праз вокны, і шэраг іншых зарэгістраваных статыстыкай выпадкаў гібелі маладых людзей. Большасць курыльных сумесяў выклікае наркатычную залежнасць, прыводзіць да цяжкай інваліднасці па псіхічным захворванні.

Таксічная рэакцыя. Моцнадзеючыя рэчывы, якія паступаюць разам з дымам, выклікаюць непрадказальны таксічны эфект. Курцы спайсу скардзяцца на ваніты, млоснасць, пачашчанае сэрцабіццё, сутаргі мышцаў. Магчымая страта прытомнасці і нават кома.

А. ШАЙБАК,

галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *