Віншаванні для сапраўдных мужчын

Падзеі

У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла чарговая аператыўная нарада асабовага саставу, прымеркаваная да свята.

Начальнік аддзела Дзмітрый Іванавіч Харошка звярнуўся да супрацоўнікаў:

— Для нашага аддзела стала добрай традыцыяй у лютым ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўваць не толькі асабовы састаў, але і ветэранаў службы, у тым ліку воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія з гонарам і годнасцю выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, пазней служылі ў сістэме Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэта былыя работнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Валянцін Іосіфавіч Пачабыт і Уладзімір Уладзіміравіч Павачка. Для іх прыйшла віншавальная паштоўка ад начальніка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Мікалаевіча Хаменкі.
Дзмітрый Іванавіч зачытаў віншаванне і ўручыў паштоўку воінам-афганцам, а затым прадоўжыў нараду.

Згодна з загадам Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па асабовым саставе ад 20 студзеня 2017 года №6, чарговае спецыяльнае званне «старшы сяржант міліцыі» было прысвоена сяржанту міліцыі П. В. Генюку. Ва ўрачыстай абстаноўцы Паўлу Васільевічу ўручылі новыя пагоны і пажадалі далейшых службовых поспехаў.

Старшыня ветэранскай арганізацыі Дзятлаўскага аддзела дэпартамента аховы С. С. Казакевіч, згодна з традыцыяй, уручыў табельную зброю радавому міліцыі Уладзіміру Аляксейчыку, які нядаўна быў прыняты на службу. Ад імя ветэранаў службы Станіслаў Станіслававіч даў наказ маладому супрацоўніку строга выконваць патрабаванні інструкцыі пры карыстанні зброяй і служыць годна.

Напрыканцы пасяджэння начальнік аддзела аховы Д. І. Харошка павіншаваў асабовы састаў з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў стараннай службы, здароўя, фінансавай стабільнасці, дабрабыту і ладу ў сем’ях.

І. СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім аддзелам Дэпартамента аховы, падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *