Райкам ГА “БРСМ” арганізаваў раённы валейбольны турнір для мужчынскіх камандаў сілавых структур

Спорт і турызм

Турнір адбыўся сёння, 25 лютага, у спартыўнай зале Дзятлаўскай гімназіі. Спаборнічалі тут каманды раённага аддзела унутраных справаў (РАУС), раённага аддзела Дэпартамента аховы (РАДА), раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС), папраўчай калоніі-пасялення №26 (ПКП №26).

У турніры па кругавой сістэме розыгрышу матчы завяршыліся так:

РАУС – ПКП №36 – 2:1
РАНС – РАДА – 2:0
ПКП №36 – РАДА – 0:2
РАУС – РАНС – 2:0
РАНС – ПКП №36 – 2:0
РАДА – РАУС – 0:2.

Такім чынам, пераможцам турніру стала каманда РАУС, якая выйграла ўсе матчы.

Другое месца заняла каманда РАНС, на яе рахунку дзве перамогі.

Трэці прызёр – каманда РАДА (адна перамога).

Без перамог завяршыла турнір каманда ПКП №36, затое яна адзіная, хто выйграла адзін сэт у пераможцы турніры.

В. Русін,
галоўны суддзя турніру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *