На раённую «Масленіцу» прыехалі працоўныя калектывы з усяго раёна. Ды не адны, а ў суправаджэнні рукатворных сімвалаў зімы — чучалаў Масленіцы. У час святкавання Шырокай Масленіцы адзін з аглядаў-конкурсаў так і называўся «Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі».
Драўляна-саламяныя спадарыні сустракалі гасцей на ўваходзе ў кожны са святочных падворкаў, здзіўлялі дзяцей і дарослых сваёй самабытнасцю, нязменна станавіліся ўдзельніцамі сэлфі. Па меркаванні конкурснай камісіі, лепшай стала Масленіца ААТ «Граніт-Агра», крыху саступіла ёй у харастве і арыгінальнасці прадстаўніца КСУП «Дварэц-Агра», закрыла тройку лідараў лялька КСУП «Хвінявічы».
А лёс усіх канкурсантак, як вядома, аднолькавы — стаць асновай для сімвалічнага масленічнага вогнішча на развітанне з зімой, на радасць вясне.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Паважаныя чытачы! Прапануем Вам таксама выбраць лепшую Масленіцу і напісаць сваё меркаванне ў каментарах на сайце газеты або ў групах у сацыяльных сетках