Дэкрэт №3: ваша меркаванне

Падзеі

Іна Ванчук:

– Сярод маіх знаёмых і родных дармаедаў няма. Кожны стараецца замацавацца, працаваць для сваёй сям’і. Мой муж, да прыкладу, працуе, хоць і па дагаворы. Бацькі мужа таксама працуюць. Мая мама пенсію ўжо зарабіла. Я нядаўна выйшла з дэкрэтнага водпуску, бо меншую дачушку аддалі ў садок. Сядзець дома і не думала.

Але да таго, што жанчына, маючы малых дзетак, павінна абавязкова працаваць, адназначна ставіцца нельга. Калі ёсць магчымасць застацца дома і прысвяціць сябе выхаванню малых дзяцей, то тут ёсць і станоўчае: малыя, ведаем, калі пачынаюць наведваць садок, здараецца і хварэюць, а ў маці –бальнічныя лісткі. З-за гэтага па месцы яе работы таксама ўзнікае напружанне, хтосьці ж павінен выконваць функцыі работніка, які адсутнічае, няхай і па ўважлівай прычыне. Калі жанчына пры дзецях, то яна не разрываецца паміж работай і сям’ёй. Мы ж усе хочам выгадаваць здаровых, добра развітых дзяцей і для сябе, і для грамадства

А вось у тых выпадках, калі жанчына адпраўляе дзіця ў сад, а сама сядзіць дома і не збіраецца працаваць, то справядлівым будзе заплаціць збор.



1 комментарий по теме “Дэкрэт №3: ваша меркаванне

  1. Этот декркт нарушает конституционные права Гражданина.
    Интересно будет посмотреть какие высказывания здесь будут публиковать.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *