Дэкрэт №3: ваша меркаванне

Падзеі

Інэса Гецэвіч:

– Чалавек, які працуе, легальна ці нелегальна, павінен так ці інакш плаціць падаткі, удзельнічаць у фінансаванні сацыяльных расходаў краіны, іншых выдаткаў на ўпарадкаванне аб’ектаў гарамадскага карыстання. Паколькі людзі ў далейшым прэтэндуюць на пенсію, то павінны яе зарабіць, а не за проста так атрымаць. Гэта ж несправядіва: хтосьці працаваў і зарабіў мінімальную пенсію, а іншы не прыклаў намаганняў і таксама з пенсіяй.

Іншая справа, што ёсць у нашай мясцовасці праблема з працаўладкаваннем. Цяжкавата цяпер знайсці працу нават за невялікую плату. А ў вялікіх гарадах, лічу, гэта праблема не такая вострая. Вазьміце Мінск, Гродна, там работу знайсці можна, мне здаецца, значна хутчэй і лягчэй, было б жаданне.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *