Даць дзецям шанц быць шчаслівымі

Падзеі

Калі вы вырашылі стаць прыёмнымі бацькамі, бацькамі-выхавальнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу, неабходна ведаць алгарытм прыняцця дзіцяці ў сям’ю.

Крок 1.

У аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама неабходна прадаставіць наступныя дакументы: заяву; пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу кандыдата ў прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі; пасведчанне аб заключэнні шлюбу (у выпадку, калі кандыдат знаходзіцца ў шлюбе); медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя кандыдата ў прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі і членаў яго сям’і; пісьмовую згоду паўналетніх членаў сям’і кандыдата, якія жывуць сумесна з ім; звесткі аб даходах за папярэдні год.

Крок 2.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама ў пяцідзённы тэрмін з дня вашага звароту запытвае ў кампетэнтных органах неабходныя звесткі пра вас. Спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вывучаюць вашы ўмовы пражывання, асаблівасці характару, сямейныя традыцыі, уклад жыцця, міжасабовыя адносіны ў сям’і, ацэньваюць гатоўнасць усіх членаў сям’і задаволіць асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей. Усё гэта будзе пазначана ў акце вывучэння ўмоваў жыцця кандыдатаў у прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі.

Крок 3.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама арганізоўвае на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава для кандыдатаў у прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі курсы навучання па праграме, рэкамендаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Засваенне адукацыйнай праграмы курсаў навучання з’яўляецца абавязковай умовай для разгляду органам апекі пытання аб перадачы дзяцей на выхаванне ў прыёмную сям’ю і дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Крок 4.

Кандыдаты ў прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі, якія прайшлі курсы навучання і атрымалі даведку аб навучанні, могуць быць азнаёмлены з умовамі працоўнага дагавора, дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей.

Крок 5.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама прадастаўляе кандыдатам у прыёмныя бацькі звесткі аб дзецях, якія могуць быць перададзены на выхаванне ў прыёмную сям’ю на тэрыторыі раёна, і выдае накіраванне для знаёмства з імі.

Кандыдатам у бацькі-выхавальнікі, якія маюць жылое памяшканне, якое забяспечвае не менш за 15 метраў квадратных на аднаго члена сям’і і выхаванца, прадастаўляюць звесткі аб дзецях, якія могуць быць перададзены на выхаванне ў дзіцячы дом сямейнага тыпу на тэрыторыі раёна, і выдаюць накіраванне для знаёмства з імі.

Калі неабходнае для стварэння дзіцячага дома сямейнага тыпу памяшканне адсутнічае, аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе кандыдатаў у бацькі-выхавальнікі аб магчымасці ўдзельнічаць у конкурсе на пасаду бацькоў-выхавальнікаў у выпадку наяўнасці ў горадзе (раёне) жылога памяшкання для стварэння дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Крок 6.

Пасля вынясення рашэння аб перадачы дзіцяці ў прыёмную сям’ю, стварэнні дзіцячага дома сямейнага тыпу, аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама заключае з прыёмнымі бацькамі і бацькамі-выхавальнікамі дагавор аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей і працоўны дагавор. Тэрмін працоўнага дагавора залежыць ад тэрміну, на які дзіця перадаецца прыёмным бацькам, бацькам-выхавальнікам. З гэтага моманту вы становіцеся членам працоўнага калектыву аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Па падрабязную інфармацыю аб парадку стварэння прыёмнай сям’і, дзіцячага дома сямейнага тыпу звяртайцеся да спецыялістаў па тэлефонах:

Алена Анатольеўна Чайкоўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама — 2-23-71;

Ала Аркадзьеўна Жэгалік, дырэктар дзяржаўнай установы «Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава» — 2-71-18;

тэлефон даверу дзяржаўнай установы «Сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава»6-02-95.

В. ЛАМАКА,
педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *