Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл! Цёпла і сардэчна віншуем усіх са святам — Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна, а армія — сапраўднай гордасцю народа. Гэта свята па праве з’яўляецца сімвалам адвагі, мужнасці і патрыятызму і напамінае нам пра вялікія подзвігі бацькоў і дзядоў.
Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны, якія адстаялі свабоду сваёй зямлі, і ганарымся вайскоўцамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якія ў сучасных умовах забяспечваюць надзейную ваенную бяспеку нашай Радзімы.
Мы — мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць, гадаваць дзяцей і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з’яўляцца надзейным гарантам яе абароны.
Выказваем шчырую падзяку і віншуем са святам усіх, хто і добрасумленна нясе нялёгкую армейскую службу, хто аддаў ёй свае лепшыя гады, хто сваёй працай спрыяе пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, згоды і дабрабыту ў кожнай сям’і, мірнага неба над галавой!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт