Што мы разумеем пад словамі «Прыгажосць» і «Рамантыка»?

Падзеі

Нядаўна на сцяне шматкватэрнага дома па вуліцы К. Цэткін з’явіўся надпіс «Я ♥ Таню! Олю!».

_mg_2642

Графіці належыць невядомаму «мастаку», які нават не задумваўся, што не вельмі даўно дом быў адрамантаваны. Не задумваўся закаханы і аб тым, што яго паводзіны, згодна з законам, расцэньваюцца, як псаванне маёмасці і цягнуць адміністрацыйнае пакаранне.

На жаль, многія графіцісты кампенсуюць адсутнасць майстэрства і мастацкага густу дзёрзкасцю. Таму іх «работы» і не цягнуць больш, чым на артыкул адміністрацыйнага кодэкса. Сказаць па-праўдзе, калі б я была на месцы Вольгі або Тані, якім адрасуецца надпіс (вядома, калі гэтыя дзяўчыны наогул існуюць у прыродзе, а не з’яўляюцца вынікам фантазіі «крутога» аўтара), то мне было б вельмі сорамна перад суседзямі за такога «кавалера». Маладыя людзі, не псуйце сцены, дарыце дзяўчатам кветкі. На крайні выпадак, зрабіць надпіс можна на свежым снезе або крэйдай на асфальце. Няхай ён захаваецца не надоўга, затое кожны раз можна напісаць штосьці новае і рамантычнае. А надпісы фарбамі на сценах адрамантаваных жылых дамоў — гэта не рамантыка і нават не каханне, гэта — праблемы выхавання. А навошта дзяўчатам нявыхаваныя хуліганы? Я б такіх «мастакоў» за кіламетр абыходзіла. Я люблю свой горад, і мне балюча, калі яго спрабуюць ператварыць у сметнік. А вы што думаеце на гэты конт, паважаныя жыхары Дзятлава?

ВЫПАДКОВАЯ ПРАХОЖАЯ



1 комментарий по теме “Што мы разумеем пад словамі «Прыгажосць» і «Рамантыка»?

  1. Согласен, что подобное «искусство» не красит его автора. Но у меня почему-то возникают мысли не о морали и административном преследовании, а о выходе для творческих ресурсов. Те, кто был в Минске на улице Октябрьской и видел великолепный стрит-арт, думаю, поймёт, о чем я говорю. Также стала известной на всю Беларусь «Девушка в вышиванке» Гвидо ван Хелтена. Да и в соседнем с нам Новогрудке талантливым граффитистам отдали для творчества не только несколько плит забора в центре города, но и фасад магазина. Получилось отлично!
    Уважаемые районные власти, думаю, в ваших силах сделать так, чтобы уличное искусство не превращалось в пару вандальских надписей на жилом доме, а приобрело мало-мальски организованный характер. Я не о добровольно-принудительном сборе, как на «веселую сельскую эстафету»… Если кинуть клич в Дятлово и за его пределами, обеспечить материалами, таланты не заставят себя долго ждать.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *