У чацвер, 19 студзеня, у раёне – Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэма – “2017 год у Беларусі – Год навукі”. Працоўныя калектывы наведалі інфармацыйныя групы.
У Дзятлаўскім жылкамунгасе працавала адна з інфармацыйных груп.
З інфармацыяй па тэме “2017 год у Беларусі – Год навукі” перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Жадзейка. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў XXI стагоддзі беларуская навука адыгрывае ключавую ролю ў рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця на аснове ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак у рэальны сектар эканомікі.
23 снежня 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка падпісаў Указ № 481 “Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі”.
Указ прыняты дзеля павышэння ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэння спрыяльных умоваў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
Ураду даручана з удзелам Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…