Праваслаўныя вернікі 18 студзеня адзначаюць Хрышчэнскі пярэдадзень, а 19 студзеня — свята Богаз’яўленне, або Хрышчэнне Гасподняе. Ва ўсіх цэрквах адбываецца вялікае асвячэнне вады.
Карэспандэнты газеты «Перамога» пабылі ў вёсцы Цяцейкі на аграсядзібе «Каля дуба». Сёння гаспадары сядзібы Сяргей Міхайлавіч і Жанна Юр’еўна Калпінскія сустракалі гасцей. Галоўным госцем, вядома ж, быў праваслаўны святар — айцец Сергій Антошкаў, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц. Ён адслужыў малебен і асвяціў ваду ў крыжападобнай палонцы «Іардані» на мясцовай азярыне і ў сасудах, якія загадзя падрыхтавалі вернікі.
Варта адзначыць, што асвячэнне вады напярэдадні Богаз’яўлення стала ў Цяцейках добрай традыцыяй, пра якую на Дзятлаўшчыне ведаюць многія. А таму каля «Іардані» сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, а і госці з іншых куткоў раёна.
Пасля малебна айцец Сергій павіншаваў прысутных са святам. Вернікі мелі магчымасць акунуцца ў «Іардань» або проста абмыць вадою твар. Самымі смелымі сёлета аказаліся жанчыны. Яны не пабаяліся холаду і першыя акунуліся ў купель.
Усе, хто пабыў на асвячэнні, назапасілі для сябе святой вады. Хрышчэнская вада з’яўляецца вялікай святыняй і не псуецца доўгі час, а захоўваць яе лепш побач з хатнім іканастасам.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…