Раённы Цэнтр кулькуры і народнай творчасці запрасіў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на навагодні ранішнік.
Напярэдадні Новага года гасцей сустракалі казачныя героі – сёстры Эльза і Ганна, снегавік Олаф, Дамавічок, Баба Яга і, вядома, Дзед Мароз з унучкай Снягуркай.
Павіншавалі дзяцей з Новым годам і Калядамі і ўручылі падарункі прадстаўнікі раённых арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў . На раённым ранішніку былі падведзены вынікі акцыі “Ёлка здароўя”: работнікі Цэнтральнай аптэкі №55 горада Дзятлава ўручылі сабраныя ў час акцыі вітаміны і біядабаўкі дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Але Аркадзьеўне Жэгалік.
Гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх” зрабіў дзіцячае свята па-сабраўднаму вясёлым – з карагодамі і танцамі, гульнямі і прызамі і нават шоу мыльных пузыроў. Ніводзін маленькі госць ранішніка не пакінуў яго без падарунка і добрага настрою.
Больш падрабязна чытайце ў друкаваным нумары газеты “Перамога”