Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека

Падзеі

У Гродне прайшоў семінар для журналістаў па праграме «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь».

Кіраўнік праекта «Падтрымка рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (ён рэалізуецца пры падтрымцы Фонду ААН па падтрымцы народанасельніцтва, урада Расійскай Федэрацыі і фонду ААН «ЮНІСЕФ») Марыяна Сакалова адзначыла: «Дэмаграфія як тэма патрабуе ўдумлівых адказных адносінаў з боку сродкаў масавай інфармацыі. З нашага пункту гледжання неабходна фарміраванне кола журналістаў-экспертаў у гэтай вобласці, і наш семінар стане чарговым крокам у гэтым кірунку».

Асноўныя палажэнні праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь», якая была прынята вясной бягучага года агучыла Марына Арцеменка, намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Акцэнт у ёй зроблены на развіццё і ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў, павышэнне іх прэстыжу, павелічэння ўзроўню працягласці жыцця.

Удзел у семінары прыняў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак. У сваім выступленні ён закрануў тэму, якая датычыцца аховы мацярынства і дзяцінства.
У час семінару былі ўзняты пытанні, якія датычацца ролі журналістаў у прапагандзе здаровага ладу жыцця, сямейных каштоўнасцяў. Была агучана думка аб неабходнасці больш звяртаць увагу на асвятленне тэмаў здаровага ладу жыцця, ахову сямейных каштоўнасцяў.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *