У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам, гісторыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрыем Татарынавым. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу гістарычных раманаў, сярод якіх «Барбара Радзівіл», «Ракавая страсць караля Міндоўга», «Княгіня Менжынская». Таксама Юрый Татарынаў з’яўляецца аўтарам цыклаў «Беларусь гістарычная», «Пра каханне», «Гарады Беларусі», «Кніга для займальнага чытання на кожны дзень».
У час творчай сустрэчы Юрый Татарынаў расказаў пра гісторыю напісання сваіх твораў, творчых планах.
А. ДУБРОЎСКАЯ