Завяршаецца тэрмін выплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю

Падзеі

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне звяртае ўвагу грамадзян, якія валодаюць ці карыстаюцца аб’ектамі нерухомасці і зямельнымі ўчасткамі, на неабходнасць своечасовай выплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў за зямлю. Інспекцыя просіць не адкладваць выплату падаткаў і арэнднай платы да апошніх дзён.

Сумы падаткаў і арэнднай платы, якія паступілі ў бюджэт, дазваляюць дзяржаве забяспечыць своечасовае фінансаванне расходаў, у тым ліку на ахову здароўя, адукацыю, утрыманне дзіцячых дашкольных установаў, расходаў на добраўпарадкаванне тэрыторый.

Выплату названых падаткаў можна зрабіць наяўнымі грашовымі сродкамі ў аддзяленнях банка і паштовай сувязі, у падатковым органе, а таксама безнаяўным шляхам з дапамогай банкаўскай карткі, плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП “Белпошта” і інфармацыйных кіёскаў ААТ “Беларусбанк” ці праз сістэму Інтэрнэт-банкінга.

Інфармацыю пра сумы падаткаў, якія падлягаюць выплаце, уліковы нумар плацельшчыка, а таксама пра нумары разліковых рахункаў, на якія залічваюцца названыя плацяжы, грамадзяне-ўласнікі аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў могуць атрымаць непасрэдна ў падатковай інспекцыі альбо па тэлефонах 2-42-51, 2-25-13.

В. МАКСІМЧЫК,
намеснік начальніка аддзела інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *