Сустрэча ветэранаў

Падзеі

Першага кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, упершыню за шмат гадоў сабраліся разам ветэраны працы — кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна, якія ў абсалютнай большасці знаходзяцца цяпер на заслужаным адпачынку.

Ініцыятарам мерапрыемства стаў райвыканкам і райкам прафсаюза работнікаў АПК.
Кожнага з гасцей цёпла вітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу (АПК) Уладзімір Казак.

На ганку новага будынка райвыканкама зрабілі калектыўны фотапартрэт, селі ў аўтобус і накіраваліся ў Хвінявічы

img_4198 img_4200 img_4201 img_4204 img_4224 img_4228 img_4238 img_4246 img_4250 img_4261 img_4272 img_4274 img_4276 img_4278 img_4279 img_4288 img_4296 img_4305 img_4313 img_4321

У СВК «Хвінявічы» ветэраны-кіраўнікі былі гасцінна сустрэты маладзейшымі калегамі па працы на чале са старшынёй мясцовай гаспадаркі Мікалаем Бубноўскім. Там для ветэранаў працы была наладжана экскурсія на жывёлагадоўчы комплекс “Парэчча-777”. Экскурсія прадугледжвала азнаямленне з новымі тэхналогіямі вытворчасці малака і мяса, вырошчвання маладняку.

Затым у ветэранаў сельгаспрацы была магчымасць пагутарыць, прыгадаць мінулае, падзяліцца сваімі сённяшнімі турботамі, выказаць пажаданні.

Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў эксклюзіўны памятны сувенір.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *