Анонс мерапрыемстваў па Гродзенскай вобласці на 20 — 23 кастрычніка

Падзеі

Слухаем класіку

20 кастрычніка, у 19 гадзін,  у канцэртнай зале Цэнтра культуры горада Гродна адбудзецца канцэрт класічнай музыкі з удзелам вядомага артыста Кірыла Кедука. У праграме прагучыць музыка Баха, Равеля, Шапэна.
Кірыл Кедук — лаурэат больш чым 15 міжнародных конкурсаў, артыст, які выступаў на самых вядомых сусветных пляцоўках.

Парад прафесій

21 кастрычніка ў Ашмянскім цэнтры культуры пройдзе раённы шоу-конкурс «Парад прафесій». Конкурс будуць складаць некалькі этапаў: «Інфарм-дайджэст», «Як усё пачыналася», «У нашым жыцці ўсё бывае».
Парадуюць гледачоў сваім выступленнем артысты народнага тэатра танца і песні «Імпульс».

Тэатральны паказ

22 кастрычніка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 19 гадзін, пачнецца паказ меладрамы «Пятля» Маскоўскага драматычнага  «Тэатра-мадэрн».

Бульбяны кірмаш

Ён пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Баруны Ашмянскага раёна. Пачнецца ў 14 гадзін.
Святочную праграму адкрые тэатралізаванае прадстаўленне «На кірмашы».
На працягу ўсяго фестывалю можна будзе пачаставацца беларускімі стравамі і прысмакамі, паўдзельнічаць у конкурсах: віктарынах пра бульбу і гісторыю тутэйшых мясцінаў. Будуць працаваць гульнёвыя пляцоўкі «Барунскі сілач», «Гульнёвы падворак».

Восеньскі кірмаш

Адбудзецца 23 кастрычніка ў аграгарадку Вярэйкі Ваўкавыскага раёна. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін.
У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне, выстава-продаж, аукцыёны, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, конкурс прыпевак, гульнёвая праграма, спартыўныя спаборніцтвы, танцавальная праграма.

Тарноўскі цуд

Мерапрыемства пройдзе 23 кастрычніка ў аграгарадку Тарнова Лідскага раёна. У праграме — тэатралізаванае прадстаўленне «Яблык раздора», выстава-продаж яблыкаў, конкурсы, гульні, канцэрт.

Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *