У суботу, 13 жніўня, адбылося свята паселка Наваельня. З гэтай урачыстасцю жыхароў населенага пункта павіншавала старшыня Наваельнянскага сельскага савета І. І. Кунахавец.
У час свята былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі арганізацый і ўстановаў, якія размешчаны на тэрыторыі Наваельнянскага сельскага савета, тыя жыхары, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці паселка. Цёплыя словы ўдзячнасці І. І. Кунахавец выказала на адрас людзей, падворкі якіх з’яўляюцца ўзорам чысціні і парадку.
У час мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак і кветнік.
У час свята, якое праходзіла на пасялковым стадыёне, працавалі выстава народнай творчасці, гандлёвыя кропкі, дзе можна было набыць шашлык, папкорн і салодкую вату, атракцыёны для дзяцей.
Песенную частку свята склала выступленне лепшый самадзейных артыстаў дзятлаўшчыны — Сяргея Малышчыка, Яны Мармыш, Алы Чарняўскай і іншых. Артысты спявалі пад акампанемент народнага духавога аркестра «Акцэнт». Сапраўдным сюрпрызам для жыхароў Наваельні стала выступленне вядомага беларускага спевака Сашы Нэма.