Адвячоркам 8 жніўня СВК “Граніт-Агра” завяршыў масавае жніво каласавых і зернебабовых культур.
Сімвалічны апошні сноп ураджаю-2016 камбайнеры і вадзіцелі на адвозцы зерня ўручылі старшыні СВК “Граніт-Агра” С. Мазуру на ячменна-гарохавай ніве пад Круцілавічамі. Намеснік старшыні райвыканкама І. Кухарэвіч і кіраўнікі гаспадаркі павіншавалі хлебаробаў з завяршэннем масавай уборкі, падзякавалі ім за рупную працу.
Фота Б. ВАРНЫ