Дзятлаўшчыну наведалі ўдзельнікі агітацыйнага рэспубліканскага велапрабегу, прысвечанага прапагандзе здаровага ладу жыцця. Веласіпедыстаў з беларускага грамадскага аб’яднання “Цвярозасць — Аптымаліст” сустрэлі хлебам-соллю прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённага прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа, маленькія наведвальнікі школьных летнікаў і іх выхавальнікі.
Кіраўнік руху Валянцін Андрэевіч Талкачоў пагутарыў з дзецьмі і дарослымі пра мэты і здаровы лад жыцця, падарыў свае кнігі, праспяваў разам з прысутнымі паходныя песні.
Тэму здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры прадоўжыла дырэктар дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы Святлана Лагута. Яна правяла акцыю “Запішыся ў спартыўную школу”: раздала дзецям друкаваную інфармацыю пра навучальную ўстанову і спартыўныя секцыі, у якія дзеці могуць запісацца на бліжэйшы навучальны год.
Поўны матэрыял чытайце адным з бліжэйшых нумароў газеты “Перамога”.