Свята малака ў Круцілавічах (ФОТА)

Падзеі

9 ліпеня ў аграгарадку Круцілавічы адбылося свята малака.

Чаму месцам правядзення малочнага свята абралі менавіта Круцілавічы? На гэтае пытанне ў прывітальным слове адказаў старшыня СВК “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур:

– Кожная пятая тона малака, якая паступае на перапрацоўку на Дзятлаўскі сырзавод – гранітаўская. А пра наш рух наперад сведчаць лічбы на  рулонным “паравозіку”. 2010 год – 4 751 кілаграм, а 2015 – ужо 5585 кілаграмаў малака ад каровы. На сёння малочны статак гаспадаркі – 1765 кароў на пяці МТФ.

Адну з высокаудойных кароў па мянушцы “Фіялка” можна было пабачыць на жывёлагадоўчай выставе. І яе “фіялкавае” малако стала прызам для ўдзельнікаў “Сельскіх вясёлых стартаў”.

Усе конкурсы традыцыйных моладзевых стартаў былі звязаны з доглядам каровы. Удзельнікам, а гэта каманды СВК “Белагурна”, “Жукоўшчына”, “Русь-Агра”, “Граніт-Агра”, “Слава працы”, “Вензавец”, “Войневічы” трэба было прывесці карову (праўда, драўляную) на пашу, навязаць, выбудаваць загончык, напаіць жывёліну вадою, працадзіць малако і ўрэшце ім пачаставацца.

Усе каманды стараліся, — адзначыла, падводзячы вынікі, прадстаўнік журы Людміла Мядзведзь. Таму без прызоў дахаты не адпусцілі нікога. Малако, тварог, сыры, масла – сталі суцяшальнымі узнагародамі для каманд СВК “Белагурна”, “Русь-Агра”, “Вензавец”, “Слава працы”. А пераможцамі “Сельскіх вясёлых стартаў” сталі прадстаўнікі СВК “Войневічы”. За гэту каманду ў малочных конкурсах выступалі Ангеліна Шапель, Вольга Лахач, Дзмітрый Бяляўскі, Аляксандр Лахач, Яўген Жышко. У прызёрах – СВК “Жукоўшчына” і гаспадары свята – СВК “Граніт-Агра”. Удзельнікаў спаборніцтваў выпрабоўваў і дождж, які зазірнуў на свята.

Прысутныя на свяце пабачылі і паслухалі выступленне духавога аркестра “Акцэнт” пад кіраўніцтвам Дзяніса Клімовіча. Пад акампанемент аркестра выступілі раённыя спевакі, якія выканалі сучасныя і рэтра-песні.

Дзеці ахвотна “пакаралі” надзіманыя вяршыні атракцыёнаў, забаўляліся на батутах, каталіся на арэлях. Прадпрымальнікі прапаноўвалі паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца марожаным, папкорнам, салодкай ватай.

Затым эстафету забаваў падхапілі “Прымакі” і свята працягвалася яшчэ доўга.

Наступная сустрэча адбудзецца ў Гезгалах. Там пройдзе “Свята рыбака”.

IMG_1230

IMG_1250

IMG_1255

IMG_1256

IMG_1262

IMG_1263

IMG_1264

IMG_1265

IMG_1267

IMG_1268

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Фота Б. ВАРНЫ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *