Працягваецца збор подпісаў

Улада

7 ліпеня завяршыўся прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Колькі ініцыятыўных груп на сёння працуюць па Дзятлаўскай выбарчай акрузе, карэспандэнтка пацікавілася ў старшыні акруговай выбарчай камісіі Дзятлаўскай выбарчай акругі №56 Тамары Міхайлаўны Шавель.

— Тамара Міхайлаўна, колькі ініцыятыўных груп зарэгістраваны ў Дзятлаўскай выбарчай акрузе, каго яны прадстаўляюць?

— 4 і 8 ліпеня адбыліся пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Дзятлаўскай выбарчай акрыгі №56, дзе разглядаліся пытанні рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Камісія зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы. Ініцыятыўная група за №1 – Віталія Мікалаевіча Зайца, які працуе пракурорам Дзятлаўскага раёна, беспартыйнага; за №2 – Вітольда Міхайлавіча Ашурка, часова беспрацоўнага жыхара горада Бярозаўкі, члена партыі БНФ; за №3 – Сяргея Сяргеевіча Альшэўскага, які працуе ў горадзе Мінску менеджарам праектаў ТАА “Айдзіаномікс”, беспартыйнага; за №4 – Валянціна Уладзіміравіча Міхневіча, першага намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, беспартыйнага.

— Пры якіх умовах прэтэндэнты стануць кандыдатамі ў дэпутаты?

— У падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, павінна быць сабрана 1000 подпісаў выбаршчыкаў, якія жывуць на тэрыторыі выбарчай акругі. У цяперашні час доўжыцца збор подпісаў, які будзе завершаны 1 жніўня.  Таксама маюць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працоўныя калектывы і палітычныя партыі. З 2 па 11 жніўня акруговай выбарчай камісіяй будзе праводзіцца праверка сапращднасці подпісаў і дакументаў, прадастаўленых прэтэндэнтамі ад працоўных калектываў або палітычных партый, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

— Як даведацца, ці сапраўды чалавек, які збірае подпісы, – член ініцыятыўнай групы?

— Кожнаму члену ініцыятыўнай групы акруговая выбарчая камісія выдала пасведчанне ўстаноўленага ўзору, таму. Перш чым звярнуцца да грамадзяніна з просьбай паставіць свой подпіс у падпісным лісце, член ініцыятыўнай групы павінен паказаць пасведчанне і дакумент, які пацвярджае асобу. Выбаршчыкам могуць прапаноўвацца толькі для азнаямлення інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі звесткамі пра асобаў, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў.

— Колькі разоў можна аддаваць свой подпіс за прэтэндэнтаў?

— Кожны грамадзянін, які мае выбарчае права (дасягнуў 18-гадовага ўзросту) мае права ставіць подпіс у падтрымку некалькіх асобаў, якія прапануюцца для вылучэнне кандыдатам у дэпутаты. Аднак падпісацца можна толькі адзін раз у падтрымку той самай кандыдатуры.

— Ці паступалі ў раённую выбарчую камісію скаргі?

— Не, скаргаў на дзеянні членаў ініцыятыўных груп у Дзятлаўскую акруговую выбарчую камісію не паступала. Часта да нас звяртаюцца асабіста і па тэлефоне члены ініцыятыўнай групы па кансультацыю, удакладненне звестак, проста па параду. У кожным выпадку члены акруговай камісіі даюць вычарпальныя адказы на пытанні.

— А звычайны выбаршчык можа звярнуцца з пытаннем у акруговую камісію?

— Вядома, так. Дзятлаўская акруговая выбарчая камісія працуе ў Дзятлаве, у будынку Дзятлаўскага райвыканкама па вуліцы Леніна, 18, кабінет 105, па буднях з 10 да 19 гадзінаў (перарынак на абед з 14 да 15), па суботах – з 10 да 14 гадзін. У нас ёсць уся дакументацыя, якая тычыцца выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, карта-схема межаў выбарчай акругі (у яе ўваходзіць увесь Дзятлаўскі раён і частка Лідскага), асабовы састаў агружной камісіі, кантакты Цэнтрвыбаркама, абласной выбарчай камісіі.

Гутарыла Н. СТУПЧЫК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *