Абмяркоўваем праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады

Падзеі

НАТАЛЛЯ БАРЦЭВІЧ, дырэктар ЦБП №407 філіяла №413 ААТ ААБ “Беларусбанк” у Дзятлаве:
— Беларусбанк бярэ курс на выкананне задачы, пастаўленай Прэзідэнтам на V Усебеларускім сходзе па ўмацаванні эканомікі, развіцці малога і сярэдняга бізнэсу. Для дадзеных формаў суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку, новаўтвораных, наш банк прадастаўляе поўны спектр банкаўскіх паслугаў, у тым ліку, крэдытаванне (да 16% гадавых) на льготных умовах. Таксама наш банк ужо гатовы прадаставіць для рэальнага сектара эканомікі новыя, больш даступныя крыніцы фінансавання.
Для фізічных асобаў наш банк пастаянна і планамерна зніжае працэнтныя стаўкі па камерцыйных крэдытах, а ў цяперашні час распрацоўваецца праграма па выкупе крэдытаў у іншых банках пад стаўку значна ніжэйшую за рознічную (да 27% гадавых). Зніжэнне ставак па дэпазітах фізічных і юрыдычных асобаў таксама з’яўляецца адным з інструментаў па аздараўленні эканомікі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *