16 чэрвеня прайшла 24-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27 склікання.
Сесію адкрыў старшыня райсавета дэпутатаў А. С. Бараноўскі. Затым слова было прадастаўлена старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У. В. Краўцову. Ён азнаёміў усіх прысутных з працоўнай біяграфіяй А. М. Дубовіка і зачытаў распараджэнне аб назначэнні яго старшынёй райвыканкама.
Са словамі падтрымкі кандыдатуры А. М. Дубовіка выступілі намеснік старшыні райвыканкама А. П. Жыдко, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння, дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў па Фрунзенскай выбарчай акрузе №16 У. А. Сіняк. Дэпутаты райсавета аднагалосна зацвердзілі распараджэнне старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб прызначэнні А. М. Дубовіка старшынёй Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У рабоце сесіі, акрамя старшыні Гродзенскага аблвыканкама У. В. Краўцова, прынялі ўдзел С. В. Раўнейка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці, С. Л. Пацэвіч – начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама.
Старшыня аблвыканкама У. В. Краўцоў падзякаваў за працу І. І. Крахмальчыку, а перад новым кіраўніцтвам раёна паставіў задачы па павышэнні эфектыўнасці працы аграпрамысловага комплексу.