Да адзінага Дня здароўя была прымеркавана акцыя, якая прайшла на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. Арганізатарамі мерапрыемства сталі работнікі раённага Цэнтра культуры і творчасці. Удзельнікамі акцыі — вучні першых класаў СШ №1 горада Дзятлава.
Дэвізам акцыі сталі словы «Рух — гэта жыццё».
Разам з інструктарамі Вікторыяй Буй і Нінай Грыб дзеці выканалі гімнастычныя практыкаванні, паўдзельнічалі ў танцавальным флэшмобе.
Таксама ў час мерыпрыемства работнікі культуры прапаноўвалі дзятлаўчанам, якія кураць, памяняць цыгарэту на цукерку. Лялькі з Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх» раздавалі жыхарам горада буклеты з інфармацыяй па здаровым ладзе жыцця.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА