У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс эстраднай песні «Песенны вернісаж». Удзел у ім прынялі 13 выканаўцаў.
Пераможцы конкурсу вызначыліся наступным чынам. Трэцяе месца між сабой раздзялілі Андрэй Пузач і Валерый Іванашка. Алеся Чурай і Алеся Варабей занялі другое месца. На першым — Сяргей Венскі і Алена Гузавец.
Сяргей і Алена прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным конкурсе эстраднай песні «І вечная вясна», які пройдзе ў Шчучыне.
Астатнія ўдзельнікі раённага конкурсу «Песенны вернісаж» прадэманструюць сваё выканальніцкае майстэрства на гала-канцэрце, які пройдзе 9 мая.
А. ДУБРОЎСКАЯ