Праблемы па забеспячэнні кармамі

Падзеі

У 2015 годзе ў Гродзенскай вобласці выраблена 1141 тысяча тон малака, што на 5,5% больш за ўзровень 2014 года. Аднак заданне па вытворчасці малака, даведзенае Рэспубліканскай праграмай развіцця малочнай галіны ў 2010-2015 гадах, выканана толькі на 73,5%. За 2015 год рост пагалоўя малочнага статку склаў 3 тысячы галоў з давядзеннем яго колькасці на 1 студзеня 2016 года да 217 тысячы галоў, што складае 86,8% да праграмы.

Адной з прычынаў невыканання паказчыкаў праграмы, на думку Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, з’явілася недасканаласць кармавой базы галіны і невыкананне тэхналагічных рэжымаў нарыхтоўкі кармоў.

Так, у 2015 годзе былі сур’ёзныя праблемы з забяспечанасцю кармамі ў Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Лідскім і Слонімскім раёнах.

На бягучую зімоўку па стане на 01.11.2015 года ў вобласці нарыхтавана толькі 1179,8 тысячы тон кармавых адзінак травяністых кармоў (92,5% да аналагічнага ўзроўню 2014 года). У разліку на ўмоўную галаву нарыхтавана 23,1 ц к. а., што ніжэй за ўзровень 2014 года на 2,8 ц к. а. У Слонімскім, Дзятлаўскім, Ваўкавыскім і Лідскім раёнах гэты паказчык склаў адпаведна толькі 16 ц к. а, 17 ц к. а., 19,3 ц к. а. і 19,8 ц к. а.

Недахоп кармоў прывёў да скарачэння вытворчасці малака ў бягучы зімова-стойловый перыяд (з 1 кастрычніка 2015 года па 1 студзеня 2016 года). Так, да аналагічнага перыяду 2014-2015 гадоў у Слонімскім, Дзятлаўскім і Свіслацкім раёнах вытворчасць малака склала 94,9%, 96% і 98,6% адпаведна.

Такім чынам, у 2016 годзе сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці неабходна ўзмацніць работу па нарыхтоўцы кармоў, пры гэтым асабліва надаўшы ўвагу іх якасці.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *