Майстроў сабраў «Млын»

Падзеі

Выстава майстроў «Млын»,якая прайшла ў Мінску, зноў сабрала аматараў народнай творчасці. На ёй свае вырабы прадставілі амаль 500 майстроў з усёй краіны.

Аўтарская лялька, лямцавыя карціны, упрыгажэнні з палімернай гліны, бісерапляценне — усё гэта можна было пабачыць на выставе. На ёй сваю новую калекцыю упрыгажэнняў прэзентавала і вядомая беларуская спявачка Галіна Шышкова. Ужо некалькі гадоў яе кветкавыя абадкі і шпількі ўпрыгожваюць прычоскі беларусак.

Арт-праект «Млын» даўно вырас з фармату проста выставы дэкаратыўнай творчасці. Ён суправаджаецца яркай і цікавай культурнай праграмай. На гэты раз для жанчын было арганізавана моднае дэфіле, а для самых маленькіх гасцей горада майстроў — музычны тэатралізаваны паказ.

Не абышлося і без традыцыйных майстар-класаў, на якіх можна было самастойна вырабіць паштоўку або ўпрыгажэнне, а таксама набыць усё неабходнае для рукадзелля.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *