Папярэджанне аб захаванасці сістэм газазабеспячэння

Падзеі

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння (Дзятлаўскі РГЗ) папярэджвае, што на тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца аб’екты газаразмеркавальнай сістэмы, і нагадвае жыхарам горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна некаторыя палажэнні з Правілаў прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб парадку ўстанаўлення ахоўных зонаў аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання.

1. З мэтай забеспячэння прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспекі пры эксплуатацыі аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы ўстанаўліваюцца наступныя ахоўныя зоны: у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнымі лініямі, якія праходзяць ад восі газаправода з кожнага боку за 7 метраў ад газаправода высокага ціску ІІ катэгорыі, за 4 метры ад газаправода сярэдняга ціску, за 2 метры ад газаправода нізкага ціску, а таксама вакол будынкаў ГРП, тэрыторый АГЗС, РУ і групавых балонных установак – у выглядзе ўчастка зямлі, абмежаванага ўмоўнай лініяй за 10 метраў ва ўсе бакі аб межаў тэрыторый указаных аб’ектаў.

2. Выкананне рамонтных, будаўнічых і земляных работ у ахоўнай зоне без ордара на раскопкі і дазволу на права выканання рамонтных, будаўнічых і земляных работ, які выдае Дзятлаўскі РГЗ, не дапускаецца.

3. Ордар выдаецца адпаведнай службай мясцовых органаў кіравання ва ўстаноўленым парадку.

4. Падставай для атрымання ордара на права выканання рамонтных, будаўнічых і земляных работ у зоне размяшчэння падземных газаправодаў з’яўляецца пісьмовы дазвол Дзятлаўскага РГЗ.

5. Для атрымання дазволу ад Дзятлаўскага РГЗ выканаўца работ прадастаўляе ўзгодненую ва ўстаноўленым парадку праектную дакументацыю і заяву на атрыманне дазволу. У заяве ўказваецца адрас аб’екта, дата пачатку работ і тэрмін іх правядзення, прозвішча адказнага выканаўцы работ. Для арганізацый неабходна мець праект, план выканання работ і пісьмо з подпісам кіраўніка той арганізацыі, якая будзе выконваць работы.

6. Дазвол выдаецца на тэрмін, які адпавядае запыту ў заяве, выпісваецца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ў Дзятлаўскім РГЗ.

7. У дазволе ўказваюцца патрабаванні і ўмовы, абавязковыя для выканання пры правядзенні работ.

8. Для прыняцця мераў засцярогі і папярэджання пашкоджання газаправодаў уладальнік, які выконвае рамонтныя, будаўнічыя або земляныя работы, пасля атрымання дазволу і ордара на права іх правядзення павінен за суткі да пачатку работ выклікаць прадстаўніка Дзятлаўскага РГЗ, вызначыць сумесна з ім дакладнае размяшчэнне газаправодаў шляхам ускрыцця, шурфавання і прыняць неабходныя меры, якія забяспечваюць іх поўную захаванасць.

9. Работы ў ахоўнай зоне размяшчэння сістэм газазабеспячэння выконваюцца толькі ў прысутнасці адказанага выканаўцы работ і прадстаўніка Дзятлаўскага РГЗ.

10. Распрацоўка грунту на адлегласці менш за 2 метры ад восі газаправода, сцен ГРП, газавых калодзежаў і іншых збудаванняў, агароджаў рэзервуарнай устаноўкі павінна весціся ўручную з прымяненнем рыдлёвак. Выкарыстанне ручнога ўдарнага інструмента і адбойных малаткоў дапускаецца толькі для ўскрыцця дарожнага пакрыцця.

11. Пры выяўленні на месцы выканання работ падземных камунікацый і збудаванняў, якія не пазначаны ў праектнай дакументацыі, работы павінны быці прыпынены, прыняты меры па забеспячэнні захаванасці гэтых камунікацый і збудаванняў, выяўленні арганізацыі, якая ажыццяўляе іх эксплуатацыю, і выкліку яе прадстаўніка на месца работ.

12. У ахоўнай зоне размяшчэння сістэмаў газазабеспячэння забараняецца: узводзіць любыя пабудовы і збудаванні; высаджваць дрэвы і кусты на адлегласці менш за 2 метры ад восі газаправода па абодва бакі, складзіраваць матэрыялы; праводзіць земляныя работы.

13. У зоне размяшчэння сістэмаў газазабеспячэння забараняецца праводзіць дзеянні, якія могуць парушыць іх нармальную эксплуатацыю або прывесці да іх пашкоджання: перамяшчаць і рабіць засыпку, падсыпку або паломку апазнавальных і сігнальных знакаў, кантрольна-вымяральных пунктаў; рабіць звалкі, выліваць растворы кіслотаў, соляў і шчолачаў; разбураць збудаванні і ўстройствы, якія засцерагаюць газаправоды і пабудовы на іх ад пашкоджанняў; разводзіць агонь і размяшчаць якія-небудзь адкрытыя або закрытыя крыніцы агню.

14. Сельскагаспадарчыя работы ў ахоўных зонах газаправода выконваюцца ўласнікамі, арандатарамі зямельных участкаў з папярэднім паведамленнем аб іх пачатку ў газазабяспечвальную арганізацыю.

15. Фізічныя асобы, вінаватыя ў пашкоджанні газаправодаў (акрамя магістральных) і абсталявання пры выкананні работ, а таксама тыя, якія дапусцілі парушэнні нармальнай работы сістэмаў газазабеспячэння, прыцягваюцца да адказнасці ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам. Самавольнае выкарыстанне газу з карыслівай мэтай, а таксама парушэнне правілаў карыстання газам у быце, якія не нанеслі істотнай шкоды, належаць адказнасці, прадугледжанай Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

16. У выпадку пашкоджання газаправодаў і абсталявання, а таксама парушэння Правілаў карыстання газам у быце, вінаватыя асобы (уладальнікі кватэр, дамоў, кватэранаймальнікі) могуць быць пазбаўлены права карыстання газам да ліквідацыі дапушчаных парушэнняў.

17. Страты, нанесеныя ў выніку парушэння патрабаванняў Правілаў карыстання газам у побыце, Правілаў прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння Рэспублікі Беларусь, кампенсуюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў памеры і парадку, якія ўстанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Парушэнне нормаў і правілаў бяспекі пры правядзенні рамонтных, будаўнічых і земляных работ у зоне размяшчэння падземных газаправодаў, якое пацягнула за сабой пашкоджанне газаправодаў або іх абсталявання ў адпаведнасці з артыкулам 20.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, караецца штрафам у памеры ад 30 да 500 базавых велічыняў.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца выканання земляных работ у ахоўнай зоне газаправодаў, неабходна звяртацца на адрас: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7. Тэлефоны: 6-04-85, 6-03-44, 104.
У студзені 2016 года ў вёсцы Плябанцы Мінскага раёна адбылося здарэнне. Пры правядзенні земляных работ каўшом экскаватара быў пашкоджаны поліэтыленавы размеркавальны газаправод высокага ціску 0,6 МПа. Земляныя работы выконваліся работнікамі УП “Мінскводаканал” без дазволу на выкананне земляных работ у ахоўнай зоне газаправода і без прадстаўніка УП “Мінгаз”. Ужо на наступны дзень рамонтныя работы па замене пашкоджанага ўчастка газаправода былі поўнасцю закончаны. Страты склалі 43057332 рублі.

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі РГЗ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *