Моладзі – пра пажарную бяспеку

Здарэнні і бяспека

Як і было запланавана, другі этап рэспублканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом” праходзіў ва ўстановах спецыяльнай адукацыі. На Дзятлаўшчыне гэта – філіял “Казлоўшчына” Слонімскага сельскагаспадарчага каледжа. Галоўнай мэтавай аўдыторыяй сталі навучэнцы першага і другога курсаў філіяла.

З відэароліка, які быў прадэманстраваны на пачатку сустрэчы, прысутныя даведаліся аб парадку дзеянняў у выпадку атрымання гукавога сігналу “Увага!”, замацавалі правілы паводзінаў у розных надзвычайных сітуацыях.

IMG_3243

IMG_3245

IMG_3259

IMG_3283

IMG_3292

IMG_3297

IMG_3301

IMG_3307

Інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. Беленка нагадаў юнакам і дзяўчатам, што большасць з іх, якія жывуць у інтэрнаце навучальнай установы, павінны асабліва ўважліва сачыць за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку, калі нехта з іх паспрыяе надзвычайнай сітуацыі ў жылым памяшканні, будзе несці адказнасць не толькі за сябе, але і за тых, хто жыве побач.

У ходзе дэталёвага разбору выпадкаў і прычын пажараў высветлілася, што ў большасці прысутных ёсць сваякі або знаёмыя, якія сталі пацярпелымі ад вогненнай стыхіі. І надзвычайная сітуацыя, якая на першы погляд здаецца далёкай і нерэальнай, з-за абыякавасці і неасцярожнасці можа здарыцца побач з намі.

Навучэнцы замацавалі атрыманыя веды, яшчэ раз паўтарылі элементарныя правілы пажарнай бяспекі ў форме віктарыны, за якую атрымалі прызы ад ратаўнікоў – кнігі-памяткі.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *