Дзяржава ўкладвае ў спорт шмат сродкаў, але належнай аддачы ад гэтага пакуль няма. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту «Уручча» і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што новы Палац спорту «Уручча» шматпрофільны, але ўсё ж асноўная ўвага тут будзе ўдзелена гандболу і яго папулярызацыі. «Але хопіць гаварыць аб папулярызацыі. Трэба выйграваць, — запатрабаваў Прэзідэнт. — Мы шмат укладваем у спорт, але аддачы належнай пакуль не атрымалі».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава гатова падтрымліваць спартсменаў, у тым ліку гандбалістаў, але яна падставіць плячо толькі там, дзе гэта неабходна. Спартсмены ж павінны радаваць вынікамі.
«Нам патрэбны вынік. І трэба даваць вынікі ў спорце вышэйшых дасягненняў», — падкрэсліў Прэзідэнт. На яго думку, для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы.