Дзятлаўскія фальшываманетчыкі

Падзеі

Восенню 1933 года следчы аддзел польскай паліцыі ў Слоніме расследаваў справу фальшываманетчыкаў з Дзятлаўшчыны. Падазраваным праходзіў Ян Лабар, жыхар вёскі Гарошкі Дварэцкай гміны. Было высветлена, што ў сакавіку 1933 года ён быў на кавальскай практыцы ў вёсцы Лядзіны Раготненскай гміны ў вядомага каваля Канстанціна Комара. І менавіта тады падрабіў 50-грашовыя манеты ды яшчэ і запусціў іх у абарот. А зрабіў ён гэта ў краме Ізраэля Галынскага, а пасля плаціў гэтымі манетамі ў краме ў вёсцы Шастакі.

Толькі праз некалькі месяцаў паліцыя натрапіла на след фальшываманетчыка. Было ўстаноўлена, што дапамагаў Лабару збываць фальшывыя манеты жыхар вёскі Лядзіны Пётр Бандарчук.

man50gr

Ян Лабар прызнаўся ў вырабе фальшывых манет. У вёсцы Раготная ён нават правёў дэманстрацыю паліцыі свайго спосабу іх вырабу. Газета “Навагрудскі кур’ер” адзначала, што хоць прылады, якімі карыстаўся вясковец, былі “прымітыўнымі”, манеты ў яго атрымліваліся даволі добрай якасці.

Можа хтосьці са старажылаў прыгадае гэтую гісторыю і дапоўніць яе новымі дэталямі, раскажа пра лёс фальшываманетчыкаў.

Сяргей Ёрш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *