Дзятлаўчанкі павіншавалі абаронцаў Айчыны (фотарэпартаж)

Падзеі

Яскравай, арыгінальнай і ў нечым нават нечаканай атрымалася віншавальная паштоўка абаронцам Айчыны ад жанчын, дзяўчат і дзяўчынак Дзятлаўшчыны. Сёлета іх віншавалі работнікі культуры раёна, педагогі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, школ горада Дзятлава і раёна, народныя калектывы і юныя таленты.
Павіншаваў мужчын са святам і ўручыў пагоны ваенны камісар Дзятлаўскага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь чарговае вайсковае званне капітан запасу было прысвоена Яну Пацыновічу, маёр запасу – Віктару Ерамейчыку.
Цёплыя словы віншавання абаронцам Айчыны адрасавала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка.
Па традыцыі ў мужчынскае свята музычныя падарункі віноўнікам урачыстасці дарылі толькі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Тут да майстрых сваёй справы далучыліся аматары. Сваёй ігрой на акардэоне парадавала прысутных Дар’я Заяц у суправаджэнні гімнастак цыркавой студыі “Марсі”, а жаночы квінтэт педагогаў школы мастацтваў дадаў канцэрту нотку элегантнасці. Парадавала гледачоў і вучаніца Вензавецкай школы, уладальніца прэміі імя А. І. Дубко за дасягненні ў галіне культуры, Яна Мармыш.
Адметнасцю канцэртнай праграмы стала дэфіле ў вячэрніх строях маладых мамаў з прыгажунямі-дачушкамі і “белы танец”, на які запрасілі прысутных у зале мужчын.

IMG_4957a

IMG_4975a

IMG_4979a

 

IMG_4982a

IMG_4988a

IMG_4998a

IMG_5010a

IMG_5043a

IMG_5056a

IMG_5092a

IMG_5113aIMG_5124a

IMG_5145a

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *