Аб выніках праверкі

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, сумесна з УДФР КДК РБ па Гродзенскай вобласці праведзена пазапланавая праверка камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.

Па выніках праверкі Камітэтам выяўлена самавольнае заняцце зямельнага ўчастка лугавых палепшаных сельскагаспадарчых зямель плошчай 0,14 га пры распрацоўцы кар’ера для здабычы пяску і пясчана-гравійнай сумесі ў Смаргонскім раёне, што пацягнула даналічэнне зямельнага падатку на суму 12,5 млн. рублёў.
Прадпрыемства больш за год (з красавіка 2014 года па лістапад 2015 года) пры распрацоўцы кар’ера пясчана-гравійнай сумесі ў Воранаўскім раёне карысталася зямельнымі ўчасткамі без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць правы на іх.

Праверкай таксама выяўлена завышэнне аб’ёмаў будаўнічых работ у суме 60,9 млн. рублёў, якія былі аплачаны за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Сума завышэнняў кампенсавана ў абласны бюджэт у поўным памеры, у тым ліку працэнты за незаконнае карыстанне грашовымі сродкамі — 13,7 млн. рублёў.
Устаноўлена парушэнне тэрмінаў выплаты заработнай платы, заніжэнне падатку на прыбытак у суме 160,8 млн. рублёў, які ў ходзе праверкі выплачаны ў бюджэт у поўным памеры, наяўнасць 23 адзінак аб’ектаў асноўных сродкаў, якія не лічацца па бухгалтарскім уліку структурных падраздзяленняў прадпрыемства як асобныя інвентарныя аб’екты і не аформленых першаснымі ўліковымі дакументамі, факты перавозкі грузаў самазваламі МАЗ па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання з перавышэннем дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродка без атрымання ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку спецыяльнага дазволу, за што ў ходзе праверкі даналічана плата за праезд цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў на суму 547,9 млн. рублёў, якая таксама выплачана ў бюджэт у поўным памеры.

Адказныя работнікі прадпрыемства, дзеянні (бяздзейнасць) якіх пацягнулі парушэнні заканадаўства, будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *