Аб эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў

Падзеі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праведзена калегія па выніках праверкі абгрунтаванасці і эфектыўнасці выкарыстання фінансавых сродкаў, што накіроўваюцца сельгасарганізацыямі на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі.

У праекце пастановы калегіі адзначана, што ў вобласці не прыняты належныя меры па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання набытай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, своечасовых разліках за яе.
Так, запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацый перад ГУП “Аблсельгастэхніка” і РА “Белаграсэрвіс” за пастаўленую ў лізінг сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяванне па стане на 1 снежня 2015 года склала 1977,3 млрд. рублёў, у тым ліку пратэрмінавана 494,2 млрд. рублёў, ці 25% ад наяўнай.

На недастатковую эфектыўнасць выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання паўплывалі такія фактары, як несвоечасовы ўвод набытага абсталявання, безгаспадарчасць, якая прывяла да несвоечасовай падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ, праблема з забяспечанасцю ў сельгасарганізацыях механізатарскіх і інжынерных кадраў, адсутнасць належных умоваў на мехмайстэрнях гаспадарак для правядзення якаснага рамонту, адсутнасць запасаў гаруча-змазачных матэрыялаў, а таксама недастатковы кантроль за нормамі іх расходавання.

Выяўлены факты прастою тэхнікі з-за адсутнасці механізатараў, трактароў неабходнай магутнасці, выкарыстання прыцягнутай тэхнікі, пры існуючай у дастатковай колькасці ўласнай аналагічнай тэхнікі.
Так, у ААТ “Акр-Агра” Свіслацкага раёна прэс-падборшчык рулонны ПРМ–150 коштам 125 млн. рублёў і прэс-падборшчык ПРФ-1,8 коштам 77 млн. рублёў, набытыя ў сакавіку 2014 года і ліпені 2013 года адпаведна ў 2014 года адпрацавалі толькі па 18 працоўных дзён.

У КУП “Саўгас Смаргонскі” Смаргонскага раёна ў 2009 годзе за кошт ільготнага крэдыту згодна з Указам №332 ад 13.06.2008 г. “Аб будаўніцтве малочнатаварных ферм” набыта 12 даільных робатаў “Астранаўт” коштам 7,3 млрд. рублёў. Па прычыне несвоечасовага тэхнічнага абслугоўвання, вышэйуказаныя даільныя робаты не выкарыстоўваюцца, даенне кароў ажыццяўляецца ўстаноўленай стацыянарна перасоўнай даільнай устаноўкай. Для аднаўлення даільных робатаў у працоўны стан неабходна каля 2,5 млрд. рублёў.

У снежні 2008 года РСКУП “Ваўкавыскае” Ваўкавыскага раёна набыло ў замежнай кампаніі ўстаноўку для экстрагавання і падрыхтоўкі алеяў коштам 160,8 тыс. еўра. Для аплаты за дадзеную ўстаноўку прадпрыемства прыцягнула крэдытныя сродкі ААТ “Белаграпрамбанк”.

Па прычыне няпоўнай камплектацыі, устаноўка ў эксплуатацыю не ўведзена. Акрамя асноўнага доўгу, прадпрыемствам выплачана ААТ “Белаграпрамбанк” працэнтаў за карыстанне крэдытам каля 30 тыс. еўра.
Такім чынам, грашовыя сродкі прадпрыемстваў, укладзеныя на набыццё абсталявання, выкарыстоўваюцца не эфектыўна.

У выніку праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена неэфектыўнае выкарыстанне фінансавых сродкаў, якія накіроўваюцца сельгасарганізацыямі на набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання на суму больш за 17 млрд. рублёў.

Матэрыялы калегіі накіраваны ў Гродзенскі аблвыканкам для прыняцця мераў рэагавання па арганізацыі эфектыўнага выкарыстання набытай тэхнікі і абсталявання, своечасовых разлікаў за яе, прыцягнення да адказнасці вінаватых асобаў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *