Моладзь супраць СНІДУ

Падзеі

1 снежня ва ўсіх гарадах Беларусі праводзіліся акцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

У Дзятлаве прафілактычнае мерапрыемства прайшло па тэме «Моладзь супраць СНІДу».  Удзел у акцыі ўзялі валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа — прадстаўнікі гімназіі №1 горада Дзятлава,  супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна  Галіна Касцюк і Наталля  Бранкоўская,  старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Муха, работнік раённага Цэнтра культуры Васіль Шпігановіч.

— Усе мы павінны памятаць мудрае выказванне: «Папярэджаны — значыць узброены». Чым больш мы ведаем пра ВІЧ-інфекцыю, тым меншая рызыка заразіцца на яе. Менавіта дзеля асветы  мы і праводзім дадзеную акцыю, — патлумачыла мэту мерапрыемства адна з яго арганізатараў — Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

IMG_8370

IMG_8372

IMG_8375

У час мерапрыемства ў Дзятлаве валанцёры раздавалі вадзіцелям і прахожым на вуліцах горада буклеты,  лістоўкі з інфармацыяй па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, календары з тэлефонам кругласутачнай бясплатнай дзяржаўнай «Гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі і лячэння гэтага небяспечнага захворвання.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *