У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных сустрэчы новага 2016 года і Нараджэння Хрыстова, у Дзятлаўскім раёне стартаваў агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і населеных пунктаў.
Вынікі конкурсу будуць падведзены па намінацыях сярод падобных аб’ектаў: прадпрыемстваў гандлю, агульнага харчавання і бытавых паслугаў, прамысловых, аграпрамысловых і будаўнічых арганізацый, установаў сацыяльнай сферы і г. д.
Галоўныя крытэрыі ацэнкі канкурсантаў – афармленне фасадаў і ўваходных групаў, вітражоў і вітрынаў, прылеглых тэрыторый. Асаблівую ўвагу журы конкурсу зверне на выкарыстанне новых дызайнерскіх рашэнняў, мастацкай і эстэтычнай прывабнасці.