Абласны турнір па міні-футболе ў Дзятлаве

Падзеі

Гродзенскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў, Дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Гродзенскі абласны спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў суботу, 12 снежня, арганізуюць у Дзятлаве аднадзённы турнір па міні-футболе, прысвечаны 80-годдзю Беларускай прафсаюзнай спартыўнай арганізацыі.
Матчы турніру пройдуць на адкрытых пляцоўках на гарадскім стадыёне, на стадыёне школы №3. Для ўдзелу ўжо заявіліся 15 камандаў з розных раёнаў вобласці.

Урачыстае адкрыццё турніру адбудзецца ў 10 гадзін на гарадскім стадыёне.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *