Аб экспарце спажывецкіх тавараў арганізацыямі Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2015 года

Падзеі

Арганізацыямі Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2015 года было экспартавана тавараў на 15,4 млн. долараў ЗША. У агульным аб’ёме экспарту больш за 60% займалі пастаўкі спажывецкіх тавараў. На долю раёна ў аб’ёме экспарту спажывецкіх тавараў вобласці прыпадала каля 2%.

У студзені-верасні 2015 года сярод тавараў дадзенай групы на экспарт пастаўляліся толькі харчовыя тавары, аб’ём якіх склаў 9,4 млн. долараў, што ў 1,9 раза менш, чым у студзені-верасні 2014 года. Дадатнае сальда знешняга гандлю харчовымі таварамі склала 9,3 млн. долараў ЗША.

Практычна ўвесь аб’ём экспартаваных харчовых тавараў (98,1%) быў пастаўлены ў Расійскую Федэрацыю. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі раёна з’яўляліся такія рэгіёны Расіі, як Ніжагародская (20,7% ад агульнага аб’ёму экспарту харчовых тавараў у Расійскую Федэрацыю), Варонежская (18,4%), Бранская (15,2%), Маскоўская (13,4%) вобласці. Таксама тавары пастаўляліся на рынкі Украіны, Латвіі, Румыніі.

Найбольш запатрабаванымі харчовымі таварамі з’яўляліся такія тавары, як сыры і тварог, масла сметанковае, моцныя спіртныя напоі, малако і вяршкі згушчаныя і сухія.

С. ШЧЫРАЯ,
начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *