У Беларусі з лістапада ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда

Падзеі

У Беларусі з лістапада бягучага года ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў і дзіцяці-інваліда, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лістапада бягучага года па 31 студзеня наступнага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэці квартал 2015 года ў памеры Br6 млн 953 тыс. 494. Такім чынам, з лістапада 2015 года па студзень 2016 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця — Br2 млн 433,7 тыс., на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 781,4 тыс., на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 129,1 тыс.

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Пастановай міністэрства зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), які з 1 лістапада бягучага года па 31 студзеня наступнага года складае Br1 млн 567 тыс. 810 у разліку на месяц. Паколькі памер новага БПМ ніжэйшы, чым памер дзеючага з 1 жніўня па 30 кастрычніка бягучага года (Br1 млн 569 тыс. 130), то ў адпаведнасці з заканадаўствам новы нарматыў не прымяняецца для разліку памераў астатніх відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Такім чынам, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) на наступныя тры месяцы па-ранейшаму складае Br15 млн 691,3 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br21 млн 967,8 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — Br1 млн 569,1 тыс. (100 працэнтаў БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 98,4 тыс., на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) — Br784,6 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 569,1 тыс.; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ (70 працэнтаў БПМ), — Br1 млн 98,4 тыс.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае Br784,6 тыс. (50 працэнтаў БПМ).

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *