Раённы конкурс грацыі і прыгажосці пройдзе сёлета ў Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства — сектар па рабоце з моладдзю ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» — запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчын ва ўзросце ад 18 да 31 года, рост, якіх 167 сантыметраў і вышэй, якія жывуць на тэрыторыі нашага раёна.
Заяўкі на ўдзел можна падаваць да 2 лістапада ўключна па факсе 2-52-63 або на электронны адрас: drk-888@rambler.ru, brsm@dyatlovo.gov.by.
Фінал конкурсу адбудзецца ў Дзятлаўскім доме культуры. Ён будзе ўяўляць сабой відовішчнае тэатралізаванае прадстаўленне для шырокай аўдыторыі гледачоў. У шоу-праграме таксама прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы Дзятлаўшчыны.
Журы будзе ацэньваць прывабнасць, агульную эрудыцыю, пластыку, сцэнічную культуру, харэаграфічныя здольнасці, эстэтычны густ, пачуццё гумару прыгажуняў. Удзельніца, якая пераможа ў конкурсе, атрымае галоўны прыз, тытул «Краса Дзятлаўшчыны-2015», стужку пераможцы і карону. На конкурсе «Краса Дзятлаўшчыны-2015» яшчэ вызначаць першую і другую віцэ-міс, міс фота, міс сімпатый гледачоў.
А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»